Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нэўтралітэт сам па сабе не абараняе». У Аўстрыі не выключаюць далучэньня да NATO


Міністарка замежных справаў Аўстрыі Бэатэ Майнль-Райзынгер, архіўнае фота
Міністарка замежных справаў Аўстрыі Бэатэ Майнль-Райзынгер, архіўнае фота

Міністарка замежных справаў Аўстрыі Бэатэ Майнль-Райзынгер заявіла, што аднаго толькі нэўтралітэту недастаткова, каб гарантаваць бясьпеку краіны.

У інтэрвію нямецкаму выданьню Die Welt яна адзначыла, што на фоне ўсё больш агрэсіўнай палітыкі Расеі Аўстрыя мусіць укладацца ў уласную абароназдольнасьць і міжнародныя партнэрствы.

«Мы ня можам проста адкінуцца на сьпінку фатэлі і думаць: калі мы нікога не чапаем, то і нас не крануць. Гэта наіўна», — сказала яна.

Майнль-Райзынгер лічыць карыснай грамадзкую дыскусію пра будучыню Аўстрыі ў сфэры абароны, уключна з магчымасьцю ўступленьня ў NATO, хоць цяпер большасьць у парлямэнце і сярод жыхароў краіны такую ідэю не падтрымлівае.

Аўстрыя абвясьціла пра свой нэўтралітэт у 1955 годзе пасьля вываду войскаў саюзьнікаў. Нэўтральны статус замацаваны ў Канстытуцыі краіны. Пры гэтым Аўстрыя супрацоўнічае з NATO праз праграму «Партнэрства дзеля міру».

Паводле апытаньня 2023 году, супраць уступленьня ў NATO было 60% аўстрыйцаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG