Белстат апублікаваў эканамічныя вынікі за студзень–чэрвень 2025 году.
Прырост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) склаў 2,1% у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем леташняга году. Тэмпы росту пачалі зьніжацца яшчэ летам мінулага году, калі ў ліпені 2024 году прырост год да году складаў 5,5%.
Толькі галіна будаўніцтва паказала эканамічны рост, тут прырост склаў 10%. Астатнія галіны эканомікі альбо не растуць, альбо растуць мінімальна, альбо ўвогуле іхныя паказьнікі ўпалі.
Так, вытворчасьць у сельскай гаспадарцы ўпала на 2,6% у параўнаньні зь мінулым паўгодзьдзем. Эканамісты тлумачаць гэта зрухам тэрмінаў жніва: сельская гаспадарка павінна даць лепшы вынік у ліпені, калі жніво ўжо стартавала.
Але апрацоўчая прамысловасьць, якая дае агулам 21% усяго ВУП Беларусі, вырасла толькі на 0,1%. Гуртовы і раздробны гандаль вырас на 0,6%, што сьведчыць аб запаволеньні попыту і страце тэмпаў эканамічнага росту.
Як паведамляў Белстат, прырост у апрацоўчай прамысловасьці у выніку 2024 году складаў 5,5%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BEROC: Рост ВУП Беларусі замарудзіўся ў тым ліку праз спад попыту на расейскім рынку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь зноў папрасіла грошай у Расеі, гаворка ня толькі пра інвэстыцыйныя праекты