Празь 10 хвілін пасьля адпраўленьня зь Янава ў Горадню, толькі выехаўшы зь мястэчка, 47-гадовы кіроўца пайшоў на абгон.
Але ня змог утрымаць мікрааўтобус на на мокрай дзьвюхпалоснай шашы М10, і той вылецеў пад адхон і перакуліўся.
Сем пасажыраў забралі ў шпіталь, паведаміла МУС.
Маршруткі — распаўсюджаны, а часам і безальтэрнатыўны аўтамабільны грамадзкі транспарт паміж гарадамі ў Беларусі. Нярэдка яны трапляюць у дарожна-транспартныя здарэньні, у выніку якіх цярпяць пасажыры.
- 9 ліпеня маршрутка трапіла ў аварыю ў Менску, пацярпела 68-гадовая пасажырка.
- 27 траўня маршрутка перакулілася на Р53 у Смалявіцкім раёне — трое ў шпіталі.
- 20 траўня — ДТЗ з маршруткай у Горадні, 7 пацярпелых.
- 12 лютага — у Менску пацярпелі 5 пасажыраў маршруткі.
- 19 студзеня маршрутка зьехала пад адхон перад Мачулішчамі пад Менскам — 7 пацярпелых, у тым ліку дзіця.