Дзьмітры Міхайлаў, грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказваньні ў закрытым чаце ў адным з мэсэнджэраў. Яго пакаралі 4 гадамі калёніі за «абразу Лукашэнкі», «заклікі да дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі» і «распальваньне варажнечы».
Вызвалілі Дзьмітрыя 21 чэрвеня 2025 года разам з іншымі беларускімі палітычнымі зьняволенымі пасьля візыту спэцыяльнага пасланьніка Трампа ў Менск.
У інтэрвію «Свабодзе» ён расказвае, як апынуўся ў Беларусі, якія настроі цяпер у беларускіх турмах, чаму грамадзянам Латвіі варта быць асьцярожнымі пры паездках у Беларусь, і што дапамагло яму выстаяць за кратамі.