Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзесяць банкаў увялі зьмены ў парадак працы з кліентамі


Белаграпрамбанк
Белаграпрамбанк

Дзесяць банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведамілі аб зьмене асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў.

Пра зьмены піша агенцтва «Позірк», якое правяло маніторынг актуальных прэс-рэлізаў банкаў.

«Банк БелВЭБ» павялічыў тэрмін крэдытаваньня да 5 гадоў па крэдыце на спажывецкія патрэбы. Пазыку можна аформіць у любым офісе банку, працэнтныя стаўкі — 15,9% (на тэрмін ад 2 да 6 месяцаў) і 19,1% (ад 7 да 60 месяцаў).

«Белаграпрамбанк» спыніў прыём дадатковых унёскаў па дагаворах тэрміновага безадзыўнага рублёвага банкаўскага ўкладу «Плюс да стабільнасьці» тэрмінам захоўваньня 1830 каляндарных дзён, заключаных з 1 кастрычніка 2021-га па 1 жніўня 2022 году.

«Беларусбанк» зьнізіў штомесячнае ўзнагароджаньне за абслугоўваньне сваіх картак у ліпені да 1 капейкі. Акцыя закране карткі плацежных сыстэм Mastercard World (банкаўскія прадукты «Шчодрая», «Магніт»), Visa Gold і Visa Signature (клюбу «Лэдзі»), Visa Platinum («Свае»), Visa Platinum, Visa Signature, Visa Infinite, Mastercard World Black Edition, «Белкарт Максымум» («Пэрсона»).

«Белгазпрамбанк» зьнізіў з 1 верасьня кошт выпуску разьліковай карткі (асноўнай і дадатковай) Mastercard Black Edition да 500 рублёў, а таксама выпуску і гадавога абслугоўваньня элітнай разьліковай карткі World Elite Mastercard — да 1 тысячы рублёў.

«Белінвэстбанк» абслужыць у жніўні без атрыманьня штомесячнай платы шэсьць картачных прадуктаў: «Стандарт», «Прэміюм», «Люкс», JOKER, «Картка заўзятара» і «Сусьветная».

«БНБ-Банк» зьмяніў час фіксацыі рэшткаў пры разьліку камісіі за вядзеньне рахунку (у тым ліку рахунку з карткай) у далярах і (або) эўра. Цяпер рэшткі будуць улічвацца на 23:59 апошняга працоўнага дня месяца.

«БСБ Банк» устанавіў плату ў рамках прадукту «Гандлёвы эквайрынг». Падключэньне тэрміналу — 45 рублёў, тэрміновае падключэньне тэрміналу — 165 рублёў, зьмена рэквізытаў гандлёвага пункту — 30 рублёў.

«Нэа Банк Азія» спыніў прыём дадатковых унёскаў у тэрміновыя адзыўныя рублёвыя ўклады «Унівэрсальны» і «Карпаратыўны». У выпадку папаўненьня ўкладу без атрыманьня згоды банку будзе ажыцьцёўленае вяртаньне не пазьней наступнага працоўнага дня з дня паступленьня на рахунак (без налічэньня і выплаты па іх працэнтаў).

«Парытэтбанк» з 29 ліпеня ўводзіць забарону на ажыцьцяўленьне апэрацый за межамі Беларусі ў гандлёвых пунктах з кодам міжнароднай плацежнай сыстэмы «МСС 7995» (азартныя гульні).

«Сбер Банк (Беларусь)» прапануе скарыстацца сэрвісам па пераводзе грашовых сродкаў праз сыстэму імгненных плацяжоў Нацбанку. Узнагароджаньне за адпраўку пераказу складае 1,3% ад сумы (мінімум 3 рублі). Для зьдзяйсьненьня пераказу неабходна быць карыстальнікам сыстэмы «СберБанк Анлайн», мець бягучы рахунак (без выкарыстаньня карткі).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG