Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Віцебскай ГЭС пасьля абвалу берага ў Дзьвіну займаюцца фіксацыяй новага рэльефу. ФОТА

Будаўнічыя работы на месцы абвалу берагу Дзьвіны
Будаўнічыя работы на месцы абвалу берагу Дзьвіны

Раніцай 26 ліпеня пасьля моцных дажджоў бераг у Дзьвіну споўз бераг зь некалькімі гаспадарчымі пабудовамі, дарогай і дрэвамі. Людзі не пацярпелі. Плошча абавалу склала 100 на 100 мэтраў.

Цяпер на месца абвалу звозяць грунт, каб зрабіць новы бераг менш стромым і прадухіліць новыя абвалы, вынікае з рэпартажу БелТА.

Аднаўляць ранейшую лінію берага, ня кажучы пра хлявы і дарогу, ня будуць.

«Застанецца новы рэльеф мясцовасьці», — сказаў намесьнік кіраўніка Чыгуначнага раёну Віцебску Аляксандар Клячын.

Паводле яго, прычынай абвалу магло стаць падмываньне падземнымі водамі.

Вярхоўе, дзе адбыўся абвал, — былы пасёлак, які далучылі да Віцебск у 2017 годзе. Менавіта ў тым годзе завяршылася і будаўніцтва Віцебскай ГЭС ніжэй па цячэньні, што выклікала пад’ём вады. Праектам ГЭС было прадугледжана ўмацаваньне берагоў у Вярхоўі.

На месцы абвалу берагу Дзьвіны

Гэта ня першае здарэньне пасьля запуску ГЭС. У 2017 годзе пад пагрозай затапленьня апынуўся дзейны даламітны кар’ер «Гралёва». Выявілася, што падземныя воды сталі трапляць у кар’ер хутчэй, чым разьлічвалі інжынэры. Для выратаваньня кар’еру вылучалі дадатковыя сродкі — на земляныя працы і станцыю адпампоўваньня.

У 2023 годзе ў вёсцы Барвін, што на супрацьлеглым ад Вярхоўя беразе, абвалілася ў Дзьвіну частка дарогі перад хатамі. Сёлета ж 25 ліпеня патокі дажджавой вады разбурылі галоўную дарогу зь Віцебску ў гэтую прыбярэжную вёску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG