Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз заключылі дамову ў пытаньнях гандлю


Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. 27 ліпеня 2025 году
Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. 27 ліпеня 2025 году

Злучаныя Штаты і Эўразьвяз дасягнулі найбуйнейшай дамовы ў сфэры гандлю.

Пра гэта пасьля перамоваў у Шатляндыі, на поўначы Вялікай Брытаніі, з кіраўніцай Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен у нядзелю заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Паводле яго, імпартныя мыты ЗША для ЭЗ складуць 15%, а ня 30%, як было б, калі б да пагадненьня прыйсьці не ўдалося.

Трамп таксама заявіў, што ЭЗ пагадзіўся купіць энэргарэсурсаў з ЗША на 750 мільярдаў даляраў, інвэставаць яшчэ 600 мільярдаў у эканоміку Злучаных Штатаў, а таксама закупляць у ЗША зброю.

Фон дэр Ляен пацьвердзіла дамоўленасьць, адзначыўшы, што яна будзе дэталізаваная бліжэйшымі тыднямі. Паводле яе, мыты ў 15% закрануць большую частку імпартаванай прадукцыі, аднак для шэрагу тавараў, у прыватнасьці аграпрамысловай прадукцыі, узаемныя зборы будуць нулявымі.

Кіраўніца Эўракамісіі таксама пацьвердзіла намер ЭЗ закупляць больш звадкаванага газу ў ЗША, адзначыўшы, што гэта дазволіць панізіць у закупках долю расейскага паліва. У цэлым, паводле фон дэр Ляен, дамоўленасьці будуць спрыяць стабільнасьці і прадказальнасьці.

Раней ЗША дасягнулі падобных дамоўленасьцяў — аб мытах у 15% замест 30% — зь Японіяй. Пры гэтым Reuters зазначае, што ў ЭЗ спачатку разьлічвалі на нулявыя ўзаемныя мыты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG