Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд і Камбоджа запэўнілі Трампа ў гатоўнасьці да міру, але працягваюць ваяваць


Тайляндзкае войска абстрэльвае Камбоджу, 25 ліпеня 2025
Тайляндзкае войска абстрэльвае Камбоджу, 25 ліпеня 2025

27 ліпеня раніцай аднавіліся артылерыйскія абстрэлы паміж Тайляндам і Камбоджай, перакрэсьліўшы спадзевы на мір, пра якія напярэдадні напісаў Дональд Трамп. Бакі вінавацяць адно аднаго ў парушэньні дамоўленасьцяў. Ад месца сутыкненьняў да курортнай Патайі ўжо каля 150 кілямэтраў.

Днём раней, 26 ліпеня, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што асабіста паразмаўляў з лідэрамі абедзьвюх краін і абодва запэўнілі яго, што гатовыя да міру.

24 ліпеня канфлікт паміж краінамі, які цягнецца дзясяткі гадоў, зноў абвастрыўся. Бакі абвінавацілі адзін аднаго ў правакацыях. Прычына супрацьстаяньня — спрэчныя землі, на якіх месьцяцца старажытныя храмы, сьвятыя для абодвух народаў.

Гэтая ўспышка канфлікту ўжо прывяла да больш як трыццаці ахвяр. Больш за 200 тысяч чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG